Выяві сябе – самая народная выстава вяртаецца!
Самая народная выстава года вяртаецца! Выстава “ВЫЯВІ СЯБЕ” ў другі раз пройдзе ў Выставачнай зале музея гісторыі Магілёва (вул. Болдзіна, 1) з 2 па 19 мая. Нагадаем, гэтая выстава праходзіць у сусветна вядомым і культавым фармаце выставачнага праекта “36 hours” Ўолтэра Хопса. Прыняць удзел у гэтай выставе можа кожны чалавек. Для гэтага неабходна прынесці сваю мастацкую работу (карціну, скульптуру, інсталяцыю і да т.п.) ў выставачную залу музея на вул. Болдзіна-1 пачынаючы з 11.00 2 мая. Адзіны адборачны крытэрый – каб Ваша работа змагла пралезці ў дзверы. Для ўдзелу ў выставе неабходна…
>>>