# play Выставачная зала Выставы Навіны

Выстава работ удзельнікаў арт-праекта «Магілёў вачыма гасцей»

Выстава работ удзельнікаў арт-праекта «Магілёў вачыма гасцей» адкрылася ў Выставачнай зале Музея гісторыі Магілёва. Праект праводзіўся ў абласным цэнтры ўжо пяты раз. Удзел у ім прынялі мастакі з Магілёва, Мінска і Масквы. Усе створаныя імі работы прысвечаны Магілёву. – Калі людзі прыязджаюць з розных рэгіёнаў, краін у іншы горад, яны бачаць па-іншаму тое, што мясцовым жыхарам здаецца штодзённым. Гэта новы погляд на звыклыя рэчы, – адзначыў старшыня Беларускага саюза мастакоў Глеб Отчык.

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

Арт-праект “Магілёў вачыма гасцей”

З 29 мая па 5 чэрвеня ў выставачнай зале УК “Музей гісторыі Магілёва” будзе праходзіць арт-праект, па выніку якога будзе арганизавана выстава карцін мастакоў пад назвай “Магілёў вачыма гасцей”.

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

Арт-праект “Камунікацыі”

З 5 па 29 мая ў выставачнай зале УК “Музей гісторыі Магілёва” дэманструецца арт-праект магілёўскіх мастакоў Леніны Сіваковай і Юрыя Несцярука. Праект называецца «Камунікацыі» і ўяўляе больш за 40 твораў жывапісу. Выхаванцы Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута Леніна Сівакова і Юрый Несцярук з першых творчых крокаў імкнуліся ствараць мастацкія вобразы выразнай творчай мовай. Асновы сваіх стыляў аўтары звязваюць з пераасэнсаваннем мастацкіх тэндэнцый пачатку XX стагоддзя-сімвалізму, супрэматызму. Мастакі не прымаюць натуралістычную праўдападобнасць ў творчасці, імкнуцца да перадачы не знешняй формы аб’екта або з’явы, а яго сутнасці. Камунікацыя ў шырокім сэнсе-гэта апасродкаванае і…

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

Адкрыццё выставы «Духоўная спадчына»

6 красавіка 2022 года ў выставачнай зале УК «Музей гісторыі Магілёва» адкрылася выстава «Духоўная спадчына». У складзе экспазіцыі-Беларускія іконы XIX стагоддзя, рэлігійныя кнігі XVIII-XIX стагоддзяў, нацельныя крыжы, іконкі, медальёны, а таксама жывапіс і графіка мастакоў Магілёўшчыны. Ёсць магчымасць не проста ўбачыць іконы, напісаныя сто-дзвесце гадоў таму, але і даведацца асаблівасці іканапісу таго перыяду. Рэпартаж з адкрыцця выставы апублікаваны на партале Magilev.by па спасылцы: “У Магілёве адкрылася выстава абразоў і карцін з выявай святынь Беларусі”  

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

Выстава «Духоўная спадчына»

6 красавіка ў 16 гадзін у выставачнай зале ўстановы культуры «Музей гісторыі Магілёва» адбудзецца адкрыццё выставы «Духоўная спадчына», якая  будзе дзейнічаць да 24 красавіка. Гэта сумесны праект Беларускага Саюза мастакоў, мастакоў Магілёўшчыны і музея гісторыі Магілёва. У экспазіцыі прадстаўлены: беларускія абразы XIX стагоддзя, рэлігійныя кнігі XYIII-XIX стагоддзяў, нацельныя крыжы розных канфесій, абразкі, медальёны, жывапіс і графіка мастакоў Магілёўшчыны з выявамі святынь Беларусі. Духоўная спадчына – гэта наша мінулае, наша памяць. Цяжка адчуваць сябе чалавекам без гісторыі, без кроўных сувязяў з роднай зямлёй. Кожнаму пакаленню застаецца ў спадчыну тое, што стварылі талент і працалюбства бацькоў,…

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

Навучэнцы Магілёўскай дзяржаўнай санаторнай школы-інтэрнат наведалi выставачны праект “Тату ў мастацтве. Мастацтва ў тату”

Навучэнцы Магілёўскай дзяржаўнай санаторнай школы-інтэрнат падчас наведвання выставачнага праекта “Тату ў мастацтве. Мастацтва ў тату”. Гэты праект паказвае ўсю шматграннасць людзей са свету тату, дэманструе, што тату-майстар-гэта паўнавартасны мастак, які малюе на ўнікальным палатне. Хлопцы змаглі пазнаёміцца з эскізамі, фатаграфіямі, графікай, жывапісам, скульптурамі і арт-аб’ектамі, звязанымі з светам татуіроўкі. А каб канчаткова пагрузіцца ў свет тату, яны з захапленнем выконвалі заданні тэматычнага квэста.

>>>