Category: Выставачная зала
Выставачны арт-праект “Зорная восень”
У выставачнай зале УК “Музей гісторыі Магілёва” адкрыўся арт-праект “Зорная восень”. У экспазіцыі жывапіс, графіка, скульптура, кераміка – творы аўтараў Магілёўшчыны. Выстава будзе дзейнічаць да 24 верасня.
>>>Адкрыццё выставачнага праекта “Зорная восень”.
31 жніўня 2023 года, а 16-й гадзіне, у Выставачнай зале ўстановы культуры “Музей гісторыі Магілёва” адбудзецца адкрыццё выставачнага праекта “Зорная восень” сяброў Магілёўскага абласнога аддзялення Беларускага саюза мастакоў. Выстава “Зорная восень” прадстаўляе рэтраспекцыю мастацкіх твораў, звязаных з тэмай лёсу і жыцця чалавека, цікавасцю да навакольнага свету, гісторыі і культуры Беларусі. Творы аўтараў розных пакаленняў, сабраныя ў адной экспазіцыйнай прасторы, даюць магчымасць наведвальніку правесці дыялог, паразважаць і ўсвядоміць убачаннае. Гледачу прадстаўлены вопыт пераасэнсавання традыцый пакалення зорнай восені і новае бачанне творчасці маладзейшых майстроў.
>>>Выстава памяці Дзмітрыя Пухоўскага
ПУХОЎСКІ ДЗМІТРЫЙ КАНСТАНЦІНАВІЧ (17.03.1966, г. Магілёў, Беларуская ССР), беларускі мастак, педагог. Працаваў выкладчыкам малюнка, жывапісу, кампазіцыі ў ДУА «Магілёўская Дзіцячая школа выяўленчых мастацтваў». Удзельнік мастацкіх выставак (1993). Удзельнік і арганізатар міжнародных моладзевых пленэраў сумесна з Магілёўскай Лігай добраахвотнай працы моладзі, міжнародных тэматычных пленэраў для выкладчыкаў і студэнтаў сярэдніх і вышэйшых мастацкіх навучальных устаноў, якія праводзяцца Беларускай грамадскай арганізацыяй «Зялёны крыж», рэспубліканскіх пленэраў для выкладчыкаў мастацкіх школ. Працаваў у жывапісе ў жанрах пейзажа, нацюрморта. Аддаваў перавагу пленэрнаму жывапісу. Сярод работ: «Партрэт дзяўчынкі», «Зімовы пейзаж», «Касцёл Святога Станіслава, Магілёў», «Цень на снезе»,…
>>>Беларусь 4. Магілёў – “Магілёў вачыма гасцей”
Рэпартаж тэлеканала ” Беларусь 4. Магілёў”
>>>Міжнародны арт-пленэр “Магілёў вачыма гасцей”
З 25 чэрвеня па 2 ліпеня ў абласным цэнтры пройдзе міжнародны арт-пленэр “Магілёў вачыма гасцей”, прысвечаны Году міру і стварэння. Гэта штогадовы традыцыйны праект. З 2017 года адбылося пяць пленэраў, у якіх удзельнічалі не толькі беларускія жывапісцы, але і мастакі многіх краін свету. У арт-пленэры 2023 года прымуць удзел мастакі з Расіі, Турцыі, Узбекістана. Беларусь прадставіць Аксана Еўдакіменка, член магілёўскай арганізацыі Беларускага Саюза мастакоў. І зноў новы погляд на Магілёў: працы арт-пленэра гэтага года будуць розныя па тэхніцы і стылі – гэта рэалістычныя пейзажы Юліі Жукавай і Алены Бражуненка, перфомансы…
>>>Беларусь 4. Магілёў – вiдэа з выставы “Скрозь час. Да 85-годдзя Беларускага саюза мастакоў”
Рэпартаж тэлеканала ” Беларусь 4. Магілёў”
>>>Мастацкая выстава “Скрозь час. Да 85-годдзя Беларускага саюза мастакоў”
Мастацкая выстава “Скрозь час. Да 85-годдзя Беларускага саюза мастакоў”, якая адкрываецца ў рамках святкавання юбілею творчай арганізацыі і прымеркавана да Года міру і стварэння, пазнаёміць з творамі беларускіх мастакоў з калекцыі ГА “БСМ”, а таксама з новымі работамі жывапісу і скульптуры сучасных аўтараў. У экспазіцыі выставы “Скрозь час”. Да 85-годдзя Беларускага саюза мастакоў” прадстаўлены работы мастакоў розных пакаленняў, розных па сваіх творчых прыярытэтах. Але аб’ядноўвае іх вобразнасць выяўленчай мовы, якая грунтуецца ў першую чаргу на класічных відах мастацкай практыкі, трансфармацыі традыцый нацыянальнай школы, любові да каларыту, фігуратыўнасці, пошуках прыгажосці. Аўтары…
>>>Нясумныя выхадныя ў выставачнай зале прымеркаваныя да Дня сям’і.
Нясумныя выхадныя ў выставачнай зале на гэты раз прайшлі ў рамках рэспубліканскай акцыі, прымеркаванай да Дня сям’і.
>>>