Category: Навіны
Выстава незвычайных малюнкаў
Выстава незвычайных малюнкаў пройдзе ў салоне выставачнай залы з 9 па 27 лютага. Арганізатарамі выставы “Дакрананне да колеру” выступілі УК “Музей гісторыі Магілёва” і ДУА “Магілёўскі гарадскі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі”. У экспазіцыі малюнкі дзяцей-аўтыстаў як вынік майстар-класа па манатыпіі Магілёўскага мастака Кацярыны Паповай. У гэтых працах уласны творчы почырк кожнага дзіцяці, яны першапачаткова ўнікальныя і непаўторныя, як непаўторны іх погляд на свет.
>>>Фестываль у Віцебску. Нам 30 + 1 год!
Reposted from @festivalvitebsk фестывалю ня трэба хаваць свой узрост – рыхтуемся да 30 + 1! Тры дзесяткі гадоў-дастатковы тэрмін для таго, каб заявіць пра сябе, дамагчыся прызнання, ўвасобіць мары і закахаць у сябе! З 1992 года @festivalvitebsk нікога не пакідае абыякавым, збірае адданых прыхільнікаў і гатовы прымаць у сваю фестывальную сям’ю новых артыстаў, партнёраў, сяброў. Вакол галоўнай культурнай падзеі Беларусі заўсёды кіпяць жарсці, ходзяць чуткі, вядуцца размовы, але кожны раз фестывальныя афішы мільгаюць знакамітымі імёнамі, зоркі злятаюцца (і з’язджаюцца) у Віцебск, а гасцінная сцэна аб’ядноўвае цэлыя народы! І вось, фестываль…
>>>50 гадоў Магілёўскаму фотаклубу “Вясёлка”
Магілёўскі народны фотаклуб “Вясёлка” адзначае свой паўвекавы юбілей выставай “Паміж мінулым і будучыняй». Выставачная зала музея гісторыі Магілёва аб’яднала больш за паўсотні фотамастакоў Магілёўшчыны.
>>>Рэспубліканскі рэферэндум 27 лютага 2022 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 студзеня падпісаў Указ № 14 “аб прызначэнні рэспубліканскага рэферэндуму”. У адпаведнасці з дакументам рэспубліканскі рэферэндум па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь прызначаны на 27 лютага 2022 года.
>>>Фотавыстава “Паміж мінулым і будучыняй”
19 студзеня 2022 года ў выставачнай зале музея гісторыі Магілёва ў 16:00 адбудзецца адкрыццё фотавыставы “Паміж мінулым і будучыняй” да 50-гадовага юбілею народнага фотаклуба “Вясёлка”, які аб’яднаў працы як ветэранаў фатаграфічнага руху Магілёва, так і маладых аўтараў. На выставе будуць прадстаўлены працы і тых, хто стаяў ля вытокаў «Вясёлкі». Выстава будзе доўжыцца да 13 лютага.
>>>Узнагароджанне пераможцаў конкурсу «Каляровая скарбонка»
У выставачнай зале установы культуры «Музей гісторыі Магілёва» адбылося ўзнагароджанне пераможцаў гарадскога конкурсу дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Каляровая скарбонка», ўдзельнікамі якога сталі выхаванцы дзіцячых школ мастацтваў. У конкурсе былі прадстаўлены работы ў 5 намінацыях: «Лялька і цацка», «Выцінанка», «Кераміка», «Дэкаратыўныя аб’ёмна-прасторавыя кампазіцыі», «Выяўленчае мастацтва». Віншуем пераможцаў з высокімі ўзнагародамі і жадаем творчых поспехаў!!!
>>>2022 – Год гістарычнай памяці
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 студзеня падпісаў Указ № 1 “Аб абвяшчэнні 2022 года Годам гістарычнай памяці”. https://president.gov.by/ru/documents/ukaz-no-1-ot-1-yanvarya-2022-g
>>>