# play # Ратуша Навіны

Перфоманс Мастака з Турцыі прафесара Архана Джэбраілаглу

29 чэрвеня 2023 года ў рамках арт-праекта “Магілёў вачыма гасцей” адбыўся перфоманс Мастака з Турцыі прафесара Архана Джэбраілаглу. Кожная яго праца-шэдэўр, зараджаны энергетыкай і жыццёвай сілай. Жывы, непасрэдны і харызматычны, ён паказаў як можна візуалізаваць свае эмоцыі. Гэты перфоманс даў магчымасць гледачам адчуць усю глыбіню беспрадметнасьцю мастацтва нефігуратыўнага жывапісу.

>>>
# play # Ратуша Гісторыя Навіны

ХІІІ Міжнародная канферэнцыя “Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць”

28-29 чэрвеня 2023 г. у “Музеі гісторыі Магілёва” праходзіць ХІІІ Міжнародная канферэнцыя “Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць”. У ёй удзельнічаюць навукоўцы з інстытута гісторыі НАН РБ, выкладчыкі і студэнты вышэйшых і сярэдне – спецыяльных навучальных устаноў Беларусі, супрацоўнікі архіваў і музеяў. 29 чэрвеня адбудзецца прэзентацыя зборніка навуковых прац, выдадзеных па матэрыялах канферэнцыі “Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць”. У зборнік увайшлі больш за 70 артыкулаў уддзельнікаў канферэнцыі.

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

Міжнародны арт-пленэр “Магілёў вачыма гасцей”

З 25 чэрвеня па 2 ліпеня ў абласным цэнтры пройдзе міжнародны арт-пленэр “Магілёў вачыма гасцей”, прысвечаны Году міру і стварэння. Гэта штогадовы традыцыйны праект. З 2017 года адбылося пяць пленэраў, у якіх удзельнічалі не толькі беларускія жывапісцы, але і мастакі многіх краін свету. У арт-пленэры 2023 года прымуць удзел мастакі з Расіі, Турцыі, Узбекістана. Беларусь прадставіць Аксана Еўдакіменка, член магілёўскай арганізацыі Беларускага Саюза мастакоў. І зноў новы погляд на Магілёў: працы арт-пленэра гэтага года будуць розныя па тэхніцы і стылі – гэта рэалістычныя пейзажы Юліі Жукавай і Алены Бражуненка, перфомансы…

>>>
# play Навіны

ПРАКУРАТУРА МАГІЛЁЎСКАЙ ВОБЛАСЦІ ІНФАРМУЕ!!!

На тэрыторыі Магілёўскай вобласці значна павялічылася колькасць злачынстваў, якія ўчыняюцца шляхам выкарыстання камп’ютарнай тэхнікі, у тым ліку крадзяжоў. Учыненні кіберзлачынстваў садзейнічае актывізацыі разлікаў грамадзян з выкарыстаннем камп’ютарнай тэхнікі, папулярнасць набыцця тавараў на Інтэрнэт-пляцоўках, лічбавая непісьменнасць, даверлівасць грамадзян. КАБ НЕ СТАЦЬ АХВЯРАЙ КІБЕРПРЭСТУПНІКАЎ: НІКОМУ, у тым ліку асобам, якія нібыта патэлефанавалі «з банка» і якія прадставіліся «банкаўскімі работнікамі», «прадстаўнікамі службы бяспекі банка», а таксама «супрацоўнікамі міліцыі», «следчымі». НЕ ПАВЕДАМЛЯЙЦЕ РЭКВІЗІТЫ СВАЁЙ БАНКАЎСКАЙ КАРТКІ (нумар, імя і імя па бацьку, тэрмін дзеяння, сус – код, пазначаны са зваротнага боку карты) І КОДЫ…

>>>
# play # Ратуша Навіны

Усебеларуская хвіліна маўчання.

Сёння, У Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, па ўсёй краіне прайшла Усебеларуская хвіліна маўчання. Супрацоўнікі Музея гісторыі Магілёва далучыліся да гэтай акцыі. Мы свята шануем памяць пра тых, хто цаной сваяго жыцця выстаяў і разграміў ворага ў імя мірнага будучыні для тых, хто цяпер жыве.

>>>
# play Навіны

Часовая экспазіцыя «Боль без тэрміну даўнасці» у СШ №12 г.Магілёва

21 чэрвеня 2023 года ў СШ №12 г.Магілёва, да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа адбылося адкрыццё часовай экспазіцыі падрыхтаванай Музеем гісторыі Магілёва «Боль без тэрміну даўнасці», дзе выкарыстаны матэрыялы, атрыманыя ў ходзе расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, перададзеныя музею прадстаўнікамі гарадской пракуратуры і УКДБ па Магілёўскай вобласці.

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

Мастацкая выстава “Скрозь час. Да 85-годдзя Беларускага саюза мастакоў”

Мастацкая выстава “Скрозь час. Да 85-годдзя Беларускага саюза мастакоў”, якая адкрываецца ў рамках святкавання юбілею творчай арганізацыі і прымеркавана да Года міру і стварэння, пазнаёміць з творамі беларускіх мастакоў з калекцыі ГА “БСМ”, а таксама з новымі работамі жывапісу і скульптуры сучасных аўтараў. У экспазіцыі выставы “Скрозь час”. Да 85-годдзя Беларускага саюза мастакоў” прадстаўлены работы мастакоў розных пакаленняў, розных па сваіх творчых прыярытэтах. Але аб’ядноўвае іх вобразнасць выяўленчай мовы, якая грунтуецца ў першую чаргу на класічных відах мастацкай практыкі, трансфармацыі традыцый нацыянальнай школы, любові да каларыту, фігуратыўнасці, пошуках прыгажосці. Аўтары…

>>>