Музейныя таямніцы. Дадатак “Современная жизнь” да часопіса “Природа и люди”.
Рубрыка «Музейныя таямніцы ці з гісторыі аднаго прадмета» вітае ўсіх. Развіццё Расійскай імперыі і яе губерняў у першай палове XIX пачатку XX ст. было звязана са з’яўленнем новых тэндэнцый у літаратурным і грамадска-палітычным жыцці. Хуткімі тэмпамі развіваюцца сродкі масавай інфармацыі. З’яўляецца вялікая колькасць часопісаў рознай тэматыкі. І сярод іх ёсць тыя, якія выдзяляюцца высокім узроўнем прафесіяналізму, якасцю інфармацыі і дазваляюць быць у курсе апошніх навуковых дасягненняў. Адным з такіх стаў часопіс “Природа и люди”. Ён выдаваўся з лістапада 1889 года па красавік 1918 года выдавецтвам П.П. Сойкіна ў Санкт-Пецярбургу. З…
>>>