Выстава памяці Валерыя Юркова “Сюіта Падніколля”
📌Дарагія магілёўцы і госці нашага горада!!! Выставачная зала запрашае вас на выставу памяці сябра Беларускага Саюза мастакоў Валерыя Юркова “Сюіта Падніколля”. Валерый Мікалаевіч нарадзіўся ў Валгаградзе, скончыў Пензенскае мастацкае вучылішча ім. К.А.Савіцкага, затым Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Працаваў у станковай графіцы (літаграфія, акварэль) і жывапісе. За гады творчай дзейнасці напісаў мноства твораў, якія можна назваць сюітай у колеры. Усё цудоўнае побач – такім было яго жыццёвае крэда, а адным з любімых мясцін у Магілёве – Падніколле. Менавіта там Валерый Мікалаевіч знайшоў сябе як мастак, таму любімым жанрам быў пейзаж, сюжэты для…
>>>