Выстава “Каляровая скарбонка” працягваецца
Выстава “Каляровая скарбонка” працягнецца да 19 студзеня. Чакаем вас у выставачнай зале!
>>>Выстава “Каляровая скарбонка” працягнецца да 19 студзеня. Чакаем вас у выставачнай зале!
>>>У выставачнай зале прайшоў традыцыйны майстар-клас па вырабе ёлачных цацак для нашых асаблівых гасцей, якія пражываюць у Солтанаўскім псіханеўралагічным інтэрнаце. Яго правялі Алена Іванчыкава і Любоў Шаўчук, прадстаўнікі грамадскага аб’яднання магілёўскіх рамеснікаў “Шчырая майстэрня”. Такія творчыя заняткі развіваюць лагічнае мысленне, назіральнасць, цярпенне, дораць жыццёвыя сілы. Цёплая сяброўская атмасфера, сумесная праца, узаемадапамога і навагодняя тэматыка выставы дапамагла ўсім адчуць набліжэнне Калядаў!
>>>Вынікі конкурсу дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва “Каляровая скарбонка-2024” падвялі на ўрачыстай сустрэчы ў выставачнай зале. Навучэнцы школ мастацтваў прадэманстравалі свае таленты ў розных творчых напрамках і стылях. Пры ўзнагароджанні фіналістаў старшыня Магілёўскай гарадской Рады дэпутатаў Максім Гурын адзначыў, што сярод удзельнікаў конкурсу ёсць будучыя вялікія мастакі і скульптары. На суд кампетэнтнага журы свае творчыя работы прадставілі больш за 120 магіляўчан, самаму юнаму з якіх усяго пяць гадоў.
>>>Адбылося адкрыццё персанальнай выставы прадстаўніка магілёўскай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз мастакоў”, члена творчага саюза мастакоў Расіі Ігара Адамовіча. Аўтар прадставіў серыю карцін, напісаных у жанры гарадскога пейзажа, у кампазіцыі якіх прысутнічае каліграфія. Выстава так і называецца – “Гарады фарбамі і літарамі”. Будзе дзейнічаць да 8 верасьня.
>>>Вітаем Вас, шаноўныя аматары даўніны. Сёння мы распавядзем пра яшчэ адзін прадмет з фондаў нашага музея. У 2015 годзе дабрадзей нашага музея Казакоў Валерый Мікалаевіч перадаў музею каштоўны экспанат – круцыфікс “Ля Салет”, які бытаваў у Магілёве ў канцы ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя. Круцыфікс вышынёй 22 см з меднага сплаву звяртае ўвагу незвычайным выглядам, такі тып нечаста сустракаецца на нашых абшарах. Магчыма гэты круцыфікс быў прывезены з Заходняй Еўропы. 19 верасня 1846 года ў Францыі каля горада Ля-Салет-Фалаво адбылося яўленне Багародзіцы двум маладым пастухам. На грудзях Маці Божай візіянеры…
>>>З 31 ліпеня па 18 жніўня будзе дзейнічаць рэтраспектыўная выстава “Магілёў вачыма гасцей 2017-2024”. У экспазіцыі больш за 50 твораў, напісаных у розных стылях і жанрах, якія адлюстроўваюць жыццё нашага горада праз свабоднае абстрактна-рэалістычнае бачанне аўтараў. Выставачны праект аб’яднаў мастакоў з многіх краін свету: Расіі, Турцыі, Арменіі, Македоніі, Украіны, Індыі, Іарданіі, Узбекістана, Літвы, Латвіі, Азербайджана, Кітая. 2 жніўня ў 17:00 у выставачнай зале (г. Магілёў, вул. Болдзіна,1) адбудзецца прэзентацыя выстаўкі з удзелам старшыні ГА «Беларускі Саюз мастакоў» Глеба Отчыка, мастакоў арт-пленэра «Магілёў вачыма гасцей» 2024 года, прадстаўнікоў Магілёўскай арганізацыі Беларускага…
>>>Магілёўская Ратуша стала пляцоўкай для перасовачнага юбілейнага праекту Нацыянальнага гісторыка-культурнага запаведніка “Нясвіж”. Фотавыстава “Шэдэўры калекцыі і ўнікальныя артэфакты музея-запаведніка “Нясвіж” вельмі арганічна працягвае цыкл выставак “Беларусь XXI стагоддзя”. Пачатак дзевяностых гадоў ХХ стагоддзя адзначыўся карэннымі пераўтварэннямі ў жыцці грамадства. Аднак менавіта гэты нестабільны перыяд стаў часам адраджэння і стварэння новых музейных комплексаў. 2 ліпеня 1993 года выйшла Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь “Аб мерах па адраджэнні гісторыка-культурнай спадчыны і развіццю г. Нясвіжа”. Згодна з Пастановай быў заснаваны Нацыянальны гісторыка-культурны запаведнік “Нясвіж”, які праз некаторы час атрымаў таксама статус музея. За…
>>>Арт-праект “Магілёў вачыма гасцей” традыцыйна праходзіць у нашым горадзе з 2017 года. Удзельнікамі пленэру былі жывапісцы з Расіі, Індыі, Турцыі, Македоніі, Арменіі і многіх іншых краін, усяго больш за 60 мастакоў. Мэтай арт-праекта з’яўляецца знаёмства гасцей з гісторыяй нашага старажытнага і адначасова маладога горада, творчае пераасэнсаванне ўбачанага і стварэнне на аснове гэтага жывапісных твораў. Арт-праект 2024 года праходзіць з удзелам вядомых беларускіх мастакоў. Вынікам гэтага творчага праекта будзе ўрачыстае адкрыццё выставы ў канферэнц-зале Ратушы 17 ліпеня ў 16:00, затым новыя творы, прысвечаныя нашаму любімаму гораду, папоўняць калекцыю “Жывапіс” музея гісторыі…
>>>У рамках аб’яўленага ў 2024 годзе ў Рэспубліцы Беларусь Года якасці, з мэтай адлюстравання ў наглядным выглядзе вынікаў стваральнай працы жыхароў Магілёўскай вобласці, прыцягнення ўвагі да лепшых праектаў і падзейных мерапрыемстваў, якія рэалізуюцца на тэрыторыі рэгіёну, вядомым землякам, якія ўнеслі ўклад у развіццё вобласці, а таксама захавання помнікаў архітэктуры, унікальных куткоў прыроды і іншых знакавых аб’ектаў рэгіёну аб’яўлены абласны мастацкі конкурс “Разам да творчасці”. Арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца ўпраўленне культуры Магілёўскага аблвыканкама, установа культуры “Магілёўскі абласны мастацкі музей імя П.У. Масленікава». Конкурс бясплатны і праводзіцца ў 3 этапы. Умовы ўдзелу і…
>>>