Арт-праект “Вечная Жаноцкасць”
Арт-праект “Вечная Жаноцкасць” – гэта міжнародная выстаўка выяўленчага мастацтва, якая прадстаўляе шырокаму колу гледачоў мастацкія творы, прысвечаныя тэме вечных каштоўнасцей – праўдзе, любові і гармоніі. Арганізатар – фонд “Унікальная краіна” прадстаўляе спецпраект Мастацка-прамысловай выставы форуму “Унікальная Расія”. У экспазіцыі больш за 90 твораў сучасных расійскіх, беларускіх і замежных аўтараў, створаных у розных жанрах і стылях, выкананых у новай аўтарскай тэхніцы – змешванне такіх розных матэрыялаў, як кава, алоўкі, лінеры і сусальнае золата. Зварот да тэмы Вечнай Жаноцкасці – гэта зварот да вытокаў духоўнасці і культуры, у імкненні аднавіць гармонію ў свеце і ў душы кожнага чалавека. Урачыстае адкрыццё выставы адбудзецца 9 лютага а 16 гадзіне. У цырымоніі адкрыцця прымуць удзел: Валерый Аляксандравіч Багамолаў – арганізатар і заснавальнік праекта “Унікальная Расія”, маскоўская паэтка Агнэса Васкрасенская, удзельнікі праекта Святлана Лагутова, Алена Рыжкова, Ларыса Міхліна. Выстава будзе дзейнічаць да 2 сакавіка.