# play # Ратуша Навіны

Адчынены пад’ём на вежу Ратушы.

З прыходам цёплых вясновых дзён у магіляўчан і гасцей горада з’явілася магчымасць атрымаць асалоду ад жывапісных відаў Магілёва з гарадской Ратушы.
Музей гісторыі Магілёва адкрыў доступ наведвальнікам да назіральнай пляцоўкі на Ратушы.
Менавіта тут, з вышыні птушынага палёту, наш горад і яго наваколлі адчыняюцца як на далоні. Кожны жадаючы можа разгледзець панараму горада, ды яшчэ і выкарыстоўваючы панарамны бінокль японскай вытворчасці FUJINON 25×150 з 25-кратным набліжэннем, які дазваляе атрымаць якасны малюнак выдаленых аб’ектаў. Перад вачыма адкрываюцца фантастычныя віды на Задняпроўе і маляўнічую лукавіну Дняпра, раён Паднікольля. Пры такім разглядзе нават родныя і звыклыя месцы выклікаюць новыя ўражанні.
У Магілёўскай Ратушы ёсць свой медны вартаўнік “Магіслаў” – “той, хто славіць Магілёў”. Штодня, апоўдні, трубач выходзіць на балкон, каб выканаць фанфару.
Пры ўздыме на вежу можна ўбачыць унікальны гадзіннікавы механізм. Стрэлка аднаго з цыферблатаў праходзіць адно абарачэнне за 500 гадоў, дзе замест гадзін і хвілін пазначаны дзесяцігоддзі.
Калі хочаце ўбачыць усё гэта на сваiмi вачыма і даведацца падрабязнасці, прыходзьце ў Музей гісторыі Магілёва здзейсніць пад’ём на вежу.