# play # Ратуша Навіны

Адкрыты доступ наведвальнікам да назіральнай пляцоўцы гарадской Ратушы.

😍З надыходам цёплых дзён Музей гісторыі Магілёва адкрыў доступ наведвальнікам да назіральнай пляцоўкі гарадской Ратушы.
👆 Менавіта тут, з вышыні птушынага палёту, можна атрымаць асалоду ад жывапісных відаў горада і яго наваколля, ды яшчэ і выкарыстоўваючы панарамны бінокль японскай вытворчасці FUJINON 25×150 з 25-кратным набліжэннем, які дазваляе атрымаць якасны відарыс выдаленых аб’ектаў з вялікай вышыні агляду. Калі мяняеш кут агляду, нават роднае і звыклае выклікае новыя ўражанні. Хто з нас адмовіцца зірнуць на родны горад пад іншым ракурсам. Перад вачыма адкрываюцца фантастычныя панарамныя віды на Задняпроўе і жывапісную лукавіну галоўнай воднай артэрыі горада – Дняпра, раён Паднікольля.
❗❗З агляднай пляцоўкі ратушнай вежы гарадскім пейзажам любаваліся Кацярына II і аўстрыйскі імператар Іосіф II.
У Магілёўскай ратушы ёсць яшчэ адна фішка – фігура меднага трубача “Магіслава” – “той, хто славіць Магілёў”. Медны вартаўнік нястомна нясе сваю вахту: штодня апоўдні трубіць гарадскую фанфару.
✨І не трэба ехаць за трыдзевяць зямель, каб палюбавацца жывапіснымi мясцінамі і помнікамі архітэктуры.
🔥У Магілёве, які, дарэчы, у канцы 30-х гадоў мінулага стагоддзя мог стаць сталіцай Беларусі, захавалася нямала цікавых аб’ектаў, у кожнага з якіх – захапляльная дух гісторыя.