# play Выставачная зала Выставы Навіны

Выстава «Дакрананне да колеру»

У выставачнай зале УК «Музей гісторыі Магілёва» працуе выстава «Дакрананне да колеру».
Дадзеная экспазіцыя – гэта вынік аднайменнага інклюзіўнага арт-праекта «Дакрананне да колеру», які праводзіць Магілёўскі гарадскі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. У ім удзельнічаюць дзеці з засмучэннямі аутыстычнага спектру.
У экспазіцыі прадстаўлены малюнкі дзяцей-аўтыстаў як вынік майстар-класа мастака Алы Смаляковай.