# play # Ратуша Музейныя таямніцы

Музейныя таямніцы або з гісторыі аднаго прадмета. Фёдар Стэфановіч Кісялёў

Добры дзень, дарагія сябры! Як заўсёды, па чацвяргах з вамі рубрыка “Музейныя таямніцы … або з гісторыі аднаго прадмета”.

У верасні 2019 года пайшоў з жыцця вядомы Магілёўскі мастак, непараўнальны майстар акварэлі, педагог Фёдар Стэфановіч Кісялёў. Фёдар Кісялёў – прадстаўнік Віцебскай школы, член Беларускага саюза мастакоў, у 2018 годзе быў узнагароджаны медалём Францыска Скарыны. Яго называлі тонкім лірыкам беларускага пейзажу, які мог улоўліваць нюансы прасторы і перадаваць іх у сваіх акварэлях. На карцінах майстра-цудоўныя пейзажы, гарадская Архітэктура, рамантычныя і філасофскія вобразы. Найбольш блізкімі тэмамі для мастака былі матывы Айчыны і наш Прыдняпроўскі край, з яго няяркай прыродай. Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі краіны, фондах Беларускага саюза мастакоў, Міністэрства культуры Расіі, Магілёўскім абласным мастацкім музеі, Музеі сучаснага мастацтва, у дзяржаўных установах Польшчы, Германіі, Францыі, а таксама ў прыватных калекцыях многіх краін свету. У калекцыі “Жывапіс” музея гісторыі Магілёва захоўваецца 43 творы Фёдара Кісялёва. Адно з іх прадстаўлена вашай увазе – «Марозны дзень», напісаны ў 1992 годзе.