# play # Ратуша Навіны

Прэзентацыя кнігі УКДБ па Магілёўскай вобласці “Легенда па імені “Слаўны”

Сёння ва ўстанове культуры «Магілёўскі абласны краязнаўчы музей ім. Е.Р.Раманава» адбылася прэзентацыя кнігі УКДБ па Магілёўскай вобласці “Легенда па імені “Слаўны”.

Кніга прысвечана легендарнаму спецпадраздзяленню органаў дзяржаўнай бяспекі “Слаўны”, у складзе якога ваявалі людзі асаблівай загартоўкі: падрыхтаваныя чэкісты – лепшыя спартсмены СССР, а таксама адважныя добраахвотнікі, якія ўліліся ў склад атрада ў перыяд выканання ім пастаўленых задач на часова акупаванай тэрыторыі.

Матэрыялы выдання, сярод якіх успаміны ветэранаў спецатрада, унікальныя архіўныя матэрыялы КДБ Рэспублікі Беларусь, найперш будуць цікавыя і карысныя маладому пакаленню як прыклад яркага, высакароднага і гераічнага служэння Айчыне і народу.