# play # Ратуша Музейныя таямніцы

Музейныя таямніцы або з гісторыі аднаго прадмета. Наканечнік дроціка V-VII ст. ст.

Добры дзень, дарагія сябры! З вамі рубрыка «Музейныя таямніцы … або з гісторыі аднаго прадмета”.

У кастрычніку 2015 года ад Уладзіміра Мікалаевіча Рудага ў Музей гісторыі Магілёва паступіў даволі цікавы прадмет, які ў цяперашні час прадстаўлены ў пастаяннай экспазіцыі музея. Гэта наканечнік дроціка.

Тып наканечніка лістападобны. Баявая частка дзьвухлапасная, з абоіx бакоў па ўсёй яе даўжыні выкананы рэбры калянасці, у ніжняй часткі яе ёсць дзьве адтуліны для мацавання ўпрыгожвання або паклі. Утулка для мацавання наканечніка на дрэўцы конусападобная, мае два адтуліны для фіксацыі. Наканечнік даўжынёй 31,5 см выкананы з жалеза з дапамогай кавання і датуецца V-VII ст. ст.

Навуковы супрацоўнік П. І. Хаванскі