# play # Ратуша Навіны

Сустрэча Алы Галушка і Аляксея Талая са студэнцкай супольнасцю

Сёння напярэдадні Дня Незалежнасці ў музеі гісторыі Магілёва адбылася сустрэча намесніка старшыні Магілёўскага гарвыканкама Алы Галушка з грамадскім дзеячам Аляксеем Талаем, удзельнікамі якой сталі актыўныя студэнты нашага горада. Сваім прыкладам Аляксей матываваў быць патрыётамі сваёй краіны.
Параіў весці здаровы лад жыцця, не праводзіць шмат часу ў гаджэтах. Трэба быць гаспадаром сябе, не маючым залежнасцяў. Звяртаючыся да моладзі, Аляксей Талай у даступнай ім форме вёў гутарку аб тым, што будучыя мужчыны павінны быць адказнымі за сябе, за сям’ю, дапамагаць бацькам, быць гатовымі забяспечваць жонку і дзяцей. Казаў і пра камп’ютарную залежнасць: у любой сітуацыі трэба заставацца чалавекам, гаспадаром свайго жыцця, а “не біяробатам, якога падсадзілі на наркотык віртуальнага свету…”