# play # Ратуша Музейныя таямніцы

Музейныя таямніцы або з гісторыі аднаго прадмета. Талер правінцыі Утрэхт.

У цяперашні час у экспазіцыі Музея гісторыі Магілёва прадстаўлена досыць рэдкая манета – “талер (рэйксдальдэр) правінцыі Утрэхт 1694 года”, перададзеная музею ў 2018 годзе мецэнатам Валерыем Мікалаевічам Казаковым.
На аверсе – рыцар, закаваны ў браню з мячом на правым плячы, які трымае левай рукой шчыт з гербам правінцыі Утрэхт. Герб правінцыі складаецца з гербаў архібіскупства Утрэхт (1 і 4 часткі, вядомы з 1291 г.), Галандыі (2 і 3 часткі, вядомы з 1528 г.). Па баках-лічбы даты: “1694”. Па крузе-надпіс легенды.
На рэверсе манеты – каранаваны Нідэрландскай каралеўскай каронай геральдычны шчыт з гербам Нідэрландаў. Кругавая надпіс легенды.
Манета дыяметрам 42 мм з гладкім гуртам адчаканеная з срэбра ў Злучаных правінцыях Нідэрландаў у 1694 годзе.