Навучэнцы Магілёўскай дзяржаўнай санаторнай школы-інтэрнат наведалi выставачны праект “Тату ў мастацтве. Мастацтва ў тату”
Навучэнцы Магілёўскай дзяржаўнай санаторнай школы-інтэрнат падчас наведвання выставачнага праекта “Тату ў мастацтве. Мастацтва ў тату”. Гэты праект паказвае ўсю шматграннасць людзей са свету тату, дэманструе, што тату-майстар-гэта паўнавартасны мастак, які малюе на ўнікальным палатне. Хлопцы змаглі пазнаёміцца з эскізамі, фатаграфіямі, графікай, жывапісам, скульптурамі і арт-аб’ектамі, звязанымі з светам татуіроўкі. А каб канчаткова пагрузіцца ў свет тату, яны з захапленнем выконвалі заданні тэматычнага квэста.