З 1 па 19 снежня выстава Веры Юрковай
З 1 па 19 снежня ў выставачнай зале УК “Музей гісторыі Магілёва” адкрыецца выстава “Шлях да творчасці” Магілёўскага мастака, члена Саюза мастакоў Беларусі Веры Юрковай. У экспазіцыі партрэты і пейзажы, жывапіс і станковая графіка, гарадскія матывы, афармленне мастацкай літаратуры, больш за 70 работ. Выяўленчае мастацтва для Веры Іванаўны лад жыцця, сваю творчую дзейнасць яна пачала ў 1974 годзе. Яе творы самабытныя, ад іх вее дабрынёй і спакоем, таму што іх аўтар – крыніца бясконцага пазітыву і натхнення. Мастак любіць і ведае Магілёў, людзей, якія ў ім жывуць. І як чалавек думаючы, творчы і тонка адчувае перадае гэтую любоў праз палотны і дорыць магілёўцам радасць пазнавання малой радзімы ў сваіх творах.
Творы Веры Юрковай знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах Беларускага саюза мастакоў, у Цэнтры сучаснага мастацтва ў Мінску, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленнікава, музеі гісторыі Магілёва, прыватных калекцыях.