Фотавыстава памяці Канстанціна Міхайлавіча Сіманава
З 22 лістапада ў выставачнай зале будзе арганізавана тэматычная фотавыстава “Летапісец Магілёўскай абароны” памяці Канстанціна Міхайлавіча Сіманава, выбітнага рускага пісьменніка, паэта, драматурга, грамадскага дзеяча. Яго проза і вершы ўсялялі надзею і ўпэўненасць на перамогу мільёнам людзей, яны літаральна дапамагалі жыць. “Жывыя і мёртвыя”, “Розныя дні вайны” – у гэтых творах эпізоды абароны Магілёва. Канстанцін Міхайлавіч пісаў: “Я не быў салдатам, быў усяго толькі карэспандэнтам, аднак у мяне ёсць кавалачак зямлі, які мне стагоддзе не забыцца, поле пад Магілёвам…»
Гэтая выстава-вынік супрацоўніцтва ўстановы культуры “Музей гісторыі Магілёва”, Магілёўскага абласнога грамадскага аб’яднання “Рускі дом”, дзяржаўнай установы адукацыі “Магілёўская дзіцячая школа выяўленчых мастацтваў”. У экспазіцыі фатаграфіі Ірыны Савосінай, Георгія Дондзіка, Анатоля Талкачова.