Музейныя таямніцы або з гісторыі аднаго прадмета. Гісторыя другая: “Статут ВКЛ 1594-1595 гг.”
Дарагія сябры! Мы працягваем інфармацыйны праект “Музейныя таямніцы…. або з гісторыі аднаго прадмета”. І сёння пазнаёмім вас з яшчэ адным унікальным музейным прадметам. І хоць ён знаходзіцца не ў сховішча, а выстаўлены ў экспазіцыі музея, абысці бокам яго гісторыю мы не можам.
Гісторыя другая. Амаль 10 гадоў таму ў фонды музея паступіла ўнікальная кніга. Акрамя самавітага ўзросту – ёй амаль паўтысячагоддзя, кніга з’яўляецца эталонам юрыдычнай практыкі таго часу, а некаторыя з яе артыкулаў не страцілі актуальнасці і ў наш час. Напэўна, многія з вас здагадаліся, што гаворка пойдзе аб Статуце Вялікага Княства Літоўскага – самым прагрэсіўным прававым дакуменце Еўропы эпохі Адраджэння, правобразе практычна ўсіх еўрапейскіх Канстытуцый.
Галоўны закон дзяржавы, па якім жылі нашы продкі ў XVI-XIX стагоддзях быў падрыхтаваны камісіяй пад кіраўніцтвам канцлера ВКЛ Астафія Валовіча і падканцлера Льва Сапегі ў 1588 г., і ў тым жа годзе ўпершыню надрукаваны ў Вільні ў друкарні купцоў Мамонічаў.
Магілёўскі Статут – адзін з 29 вядомых арыгіналаў Статута ВКЛ 1594-1595 гг., якія захоўваюцца ў музеях і бібліятэках свету і адзіны ў Рэспубліцы Беларусь.
У цяперашні час разглядаецца пытанне аб прысваенні Магілёўскаму асобніку Статута Вялікага Княства Літоўскага статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Хочацца адзначыць, што ў музеі гэтая «жамчужына» кнігадрукавання з’явілася дзякуючы вашым дабрачынным ахвяраванням і спонсарскай дапамогі кампаніі Alpari (г. Масква).
І, як заўсёды, будзем рады зваротнай сувязі і вашым каментарах.