Збор сродкаў на куплю рарытэту
УК “Музей гісторыі Магілёва” пачаў мэтавы збор добраахвотных дабрачынных ахвяраванняў на куплю яшчэ аднаго рарытэту. Гэта 2 невялікіх трохграневых срэбных злітка, якія ў пісьмовых крыніцах называюцца паловаю (фотаздымак ўзят з інтэрнэту і носіць азнаямленчы характар). Яны з’яўляліся аплатнымі сродкамі на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага і суседніх славянскіх зямель. Датуюцца другой паловай XIV-канцом XV стагоддзяў.
Сродкі можна перавесці на дабрачынны рахунак установы або пакласці ў грашовую скрыню для ахвяраванняў, якая знаходзіцца на 2-ым паверсе музея.
Рэквізіты рахунку для пералічэння дабрачынных узносаў на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы УК “Музей гісторыі Магілёва” і развіццё музейнай справы:
Установа культуры “Музей гісторыі Магілёва”
УНП 790203960
212030 г. Магілёў, вул. Ленiнская, 1а
Тэл. 24-50-10, факс 24-50-11, 24-72-62 (Бухгалтэрыя)
Эл. пошта info@museumhm.by
р/с BY43AKBB36420146731477000000
у Магілёўскім абласным упраўленні № 700 ААТ «ААБ Беларусбанк», г. Магілёў, вул. Першамайская, 71
БІК АКВВВУ2Х, УНП 100325912
Дырэктар: Бяспанскі Сяргей Іванавіч, дзейнічае на падставе Статута.