Выстава Беларускага Саюза мастакоў
Традыцыйна восень у выставачнай зале пачнецца з выставы Магілёўскай абласной арганізацыі ГА Беларускага Саюза мастакоў. Гэта своеасаблівая справаздача мастакоў аб тым, што зроблена за год. Але, у гэтым годзе яна прымеркавана да 55-годдзя выставачнай залы УК «Музей гісторыі Магілёва» і будзе праходзіць у пашыраным фармаце, у экспазіцыі – працы маладых невядомых аўтараў.
Сучаснае выяўленчае мастацтва Магілёўшчыны шматгранна – ад рэалістычных твораў да абстрактных. У экспазіцыі будуць прадстаўлены: скульптура Андрэя Вараб’ёва, Уладзіміра Конанава, Андрэя Мінькова, кераміка Антона Ціханаўца і Уладзіміра Пахоўцава, жывапіс і графіка Барыса Первунінскіх, Леніны Сіваковай, Галіны Конанавай, Юрыя Несцярука, Веры Юрковай, Ігара Бяспалава, Міхаіла Максімава. Выставачны праект аб’яднаў некалькі пакаленняў мастакоў. Існуе пераемнасць маладых аўтараў: Яўгена Зайцава, Леаніда Несцярука, Рамана Коршунава. Пазітыўныя эмоцыі наведвальнікам падораць мастакі Крычаўшчыны: Уладзімір Ерафееў, Сяргей Масіха, Леанід Ячнеў. Асаблівую атмасферу выставе створаць фатаграфіі з гісторыі выставачнай залы. Выстава будзе праходзіць з 02.09.2021 па 26.09.2021 года.