Выставачны праект “Шчырасць адзіноты”
8 лістапада 2023 года, а 17-й гадзіне, у Выставачнай зале Установы культуры “Музей гісторыі горада Магілёва” адбудзецца адкрыццё выставачнага праекта “Шчырасць адзіноты” сябра Магілёўскага абласнога аддзялення Беларускага саюза мастакоў Базыля Камарова.
У экспазіцыі жывапісныя і графічныя творы аўтара, гэта некалькі мастацкіх цыклаў і серый, а таксама асобных твораў. Вялікая колькасць палотнаў мастака прысвечана магілёўскай даўніне і рэкаструкціі магілёўскіх краявідаў, прычым большасць твораў выкананыя з гістарычнай дакладнасцю.
Мастацтва для Базыля Камарова – гэта сродак выяўлення сябе, свайго месца і сваёй значнасці ў гэтым часе. Ён запрашае Вас паглядзець на сябе ў Вашым часе. І ў яго часе. Але паглядзець ягонымі вачыма.
Выстава будзе дзейнічаць да 26 лістапада.