Выстава В.М. Плаксіна «Бог ёсць каханне».
3 красавіка ў выставачнай зале адбылося адкрыццё персанальнай выстаўкі твораў члена Саюза дызайнераў СССР і Рэспублікі Беларусь В.М. Плаксіна.
Валерый Плаксін нарадзіўся ў 1945 годзе ў Ленінградзе. Скончыў факультэт прыкладнога мастацтва Маскоўскага тэхналагічнага інстытута. У 1986 годзе па просьбе адміністрацыі магілёўскага прадпрыемства «Магатэкс» быў запрошаны працаваць начальнікам мастацкай майстэрні і больш за трыццаць гадоў займаўся дызайнам тканін.
Валерый Мікалаевіч стварыў звыш тысячы малюнкаў роспісу па тканіне. А яшчэ паралельна ствараў карціны ў арыгінальным выкананні: роспіс тканіны ў тэхніцы сублімацыі, так як гэта бачыць аўтар.
Асноўным аб’ектам творчасці майстра з’яўляюцца не падзеі, якія адбываюцца ў жыцці, а ўражанні, разважанні, унутраны свет, эмоцыі.
Творчы праект В.М. Плаксіна “Бог ёсць каханне” будзе дзейнічаць да 21 красавіка.