# play Выставачная зала Выставы Навіны

Выстава памяці Дзмітрыя Пухоўскага

ПУХОЎСКІ ДЗМІТРЫЙ КАНСТАНЦІНАВІЧ
(17.03.1966, г. Магілёў, Беларуская ССР), беларускі мастак, педагог.

Працаваў выкладчыкам малюнка, жывапісу, кампазіцыі ў ДУА «Магілёўская Дзіцячая школа выяўленчых мастацтваў».

Удзельнік мастацкіх выставак (1993). Удзельнік і арганізатар міжнародных моладзевых пленэраў сумесна з Магілёўскай Лігай добраахвотнай працы моладзі, міжнародных тэматычных пленэраў для выкладчыкаў і студэнтаў сярэдніх і вышэйшых мастацкіх навучальных устаноў, якія праводзяцца Беларускай грамадскай арганізацыяй «Зялёны крыж», рэспубліканскіх пленэраў для выкладчыкаў мастацкіх школ.

Працаваў у жывапісе ў жанрах пейзажа, нацюрморта. Аддаваў перавагу пленэрнаму жывапісу. Сярод работ: «Партрэт дзяўчынкі», «Зімовы пейзаж», «Касцёл Святога Станіслава, Магілёў», «Цень на снезе», «Лістапад», «Зімовае Падніколле», «Нацюрморт з кветкамі», «Змярканне», «Зімовы вечар», «Зімовае сонца», «Яблыневы сад».

Творы знаходзяцца ў фондах УК «Магілёўскі абласны мастацкі музей імя П.В. Масленікава», Дзяржаўным мемарыяльным гісторыка-мастацкім і прыродным музеі-запаведніку В.Д. Паленава, у прыватных калекцыях у Рэспубліцы Беларусь і за мяжой.