Выстава “Гарады фарбамі і літарамі”.
Адбылося адкрыццё персанальнай выставы прадстаўніка магілёўскай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз мастакоў”, члена творчага саюза мастакоў Расіі Ігара Адамовіча. Аўтар прадставіў серыю карцін, напісаных у жанры гарадскога пейзажа, у кампазіцыі якіх прысутнічае каліграфія. Выстава так і называецца – “Гарады фарбамі і літарамі”. Будзе дзейнічаць да 8 верасьня.