Восеньскія канікулы ў музеі.
У перыяд восеньскіх канікул музейныя экспазіцыі і тэматычныя заняткі ў УК “Музей гісторыі Магілёва” наведала больш за 450 навучэнцаў устаноў адукацыі. І гэта не толькі школьнікі Магілёва і Магілёўскага раёна, але і юныя наведвальнікі з іншых рэгіёнаў нашай рэспублікі : Шклова, Мсціслава, Клічава, Дрыбіна, Оршы, Чашнікаў, Мінска і іншых месцаў. Музей працягвае прымаць заяўкі на выхадныя і святочныя дні лістапада па тэл. 78-59-68.