Усмешка нам заўсёды да твару
Дарагія сябры! Напярэдадні Дня смеху запрашаем адцягнуцца ад паўсядзённых абавязкаў і правесці нянудную нядзелю з намі, напоўніўшы дзень радасцю і станоўчымі эмоцыямі, смехам і весялосцю! Усмешка – важная частка камунікацыі, якая робіць нас больш прывабнымі, адкрытымі і добрымі. Чакаем усіх на сустрэчы з назвай “Усмешка нам заўсёды да твару”, якая адбудзецца 31 сакавіка ў 15:00. У праграме: гісторыя паходжання Дня смеху, гумарыстычныя вершы, вясёлыя шаржы і прыемныя сюрпрызы, а таксама сусветныя хіты ў выкананні вядомых магілёўскіх музыкаў пад кіраўніцтвам Сяргея Канаплёва.