# play # Ратуша Навіны

Урачысты прыём дэлегацый гарадоў-пабрацімаў.

1 ліпеня 2023 года ў Музеі гісторыі Магілёва адбыўся ўрачысты прыём дэлегацый гарадоў-пабрацімаў. Старшыня Магілёўскага гарвыканкама А.В. Студнеў ад імя ўсіх магілёўцаў прымаў віншаванні З Днём горада ад гасцей з Хабараўска, Астрахані, Тулы, Омска, Самары, Краснаярска, Сыктыўкара, Бранска, Звянігарада, Смаленска, Фрунзенскага раёна Санкт-Пецярбурга, кітайскіх гарадоў Нанкін і Сіань, нямецкага Вітэнберга, турэцкага горада Бурса, Сумгайыт (Азербайджан), Худжанд (Таджыкістан), а таксама з розных куткоў Беларусі. У Магілёва з’явіўся яшчэ адзін горад-партнёр .Быў падпісаны пратакол аб намерах супрацоўніцтва і сяброўскіх адносін з горадам Худжанд (Таджыкістан).