Дзень беларускай мовы!
Сардэчна віншуем вас з Днём беларускай мовы! Наша мова ўнікальная, прыгожая, лаканічная і меладычная .Жадаем вам больш актыўна размаўляць па-беларуску ў паўсядзённасці, карыстацца нашай мовай і свабодна размаўляць на ёй у прафесiйнай дзейнасцi. Спецыяльна да міжнароднага дня роднай мовы установа культуры «Музей гісторыі Магілёва» падрыхтавала: • правядзенне агляднай экскурсіі на беларускай мове; • тэматычныя музейныя заняткі на беларускай мове: «Драўляныя дзівосы», «Магдэбургскі Магілёў»; • знаёмства з рукапіснымі і друкаванымі кніжнымі помнікамі на беларускай мове.
>>>