# play # Ратуша Новости

Дзень беларускай мовы!

Сардэчна віншуем вас з Днём беларускай мовы!
Наша мова ўнікальная, прыгожая, лаканічная і меладычная .Жадаем вам больш актыўна размаўляць па-беларуску ў паўсядзённасці, карыстацца нашай мовай і свабодна размаўляць на ёй у прафесiйнай дзейнасцi.

Спецыяльна да міжнароднага дня роднай мовы установа культуры «Музей гісторыі Магілёва» падрыхтавала:

• правядзенне агляднай экскурсіі на беларускай мове;
• тэматычныя музейныя заняткі на беларускай мове: «Драўляныя дзівосы», «Магдэбургскі Магілёў»;
• знаёмства з рукапіснымі і друкаванымі кніжнымі помнікамі на беларускай мове.