Наша ХХ стагоддзе
Выстава-настальгія магілёўскіх фатографаў – гэта своеасаблівы працяг серыі прэзентацый кнігі «Магілёўскі фотоальбом: 1864-2000», выдадзенай ў 2016 годзе і праекта «# дом207595», які адбыўся ў Мінску ў студзені 2019 г.
На выставе прадстаўлены фатаграфіі магілёўскіх фатографаў 1970-1990- х гг. Работы адлюстроўваюць традыцыі магілёўскай школы фатаграфіі, якая ўзнікла ў 1970-1980-х гадах, у яе розных формах: ад традыцыйнай класічнай, да вобразнай, дэкаратыўнай, асацыятыўнай, ад дакументальнага рэпартажу да карціны на стыку лубка, жывапісу і графікі.
Адкрыццё выставы адбудзецца 14 жніўня а 17-ай гадзіне.