Музейныя таямніцы. Кастыль будаўнічы.
Музейныя таямніцы ці з гісторыі аднаго прадмета.
Кастыль будаўнічы.
Не так даўно ў фонды УК «Музей гісторыі Магілёва» паступіў вельмі цікавы прадмет, знойдзены візуальна на схіле рэшткаў Блізкага вала, прыблізна ў тым месцы, дзе ў XVII стагоддзі магла знаходзіцца Дубровенская брама. Гэта кастыль будаўнічы, які ўражвае масіўнасцю і сваімі памерамі.
Кастыль даўгаваты, (даўжыня 17 см) з трапецападобнай шасціграннай галоўкай і канічнай працоўнай часткай, канец якой выкаваны пад вастрыё. Выраблены ў XVII у г. Магілёве з жалеза, з дапамогай кавання.
Выкарыстоўваўся пры будаўніцтве гарадскіх умацаванняў г. Магілёва (Блізкага вала), магчыма для фіксацыі будаўнічага матэрыялу ці завес на варотах Дубровенскай брамы.
Навуковы супрацоўнік П.І. Хаванскі