«Месяц Ай». Жывапіс і графіка Алега Прусава
«Месяц Ай» – назва адной з работ мастака, акрамя таго, так павінна была называцца яго апошняя прыжыццёвая выстава, якая планавалася на лета 1996 года. Але …
Праз 22 гады прыхільнікі яго таленту вырашылі давесці да канца незавершаную справу мастака. Так нарадзіўся праект, які ўжо пабываў у многіх гарадах Беларусі.
Па ўспамінах сучаснікаў, Алег Прусаў быў незвычайна спелым для свайго ўзросту, яркім і шматгранным мастаком і чалавекам. Яго жывапісныя творы працятыя паэтычнымі метафарамі, напоўнены глыбокім сэнсам і эмацыйна выразныя. У склад праекты ўвайшлі каля ста жывапісных и графічных твораў, вершы і прыпавесці.
Урачыстае адкрыццё выставы адбудзецца 20 лютага. Пачатак у 17.00.
Выстава працуе да 9 сакавіка.