Мастацкая выстава “Скрозь час. Да 85-годдзя Беларускага саюза мастакоў”
Мастацкая выстава “Скрозь час. Да 85-годдзя Беларускага саюза мастакоў”, якая адкрываецца ў рамках святкавання юбілею творчай арганізацыі і прымеркавана да Года міру і стварэння, пазнаёміць з творамі беларускіх мастакоў з калекцыі ГА “БСМ”, а таксама з новымі работамі жывапісу і скульптуры сучасных аўтараў.
У экспазіцыі выставы “Скрозь час”. Да 85-годдзя Беларускага саюза мастакоў” прадстаўлены работы мастакоў розных пакаленняў, розных па сваіх творчых прыярытэтах. Але аб’ядноўвае іх вобразнасць выяўленчай мовы, якая грунтуецца ў першую чаргу на класічных відах мастацкай практыкі, трансфармацыі традыцый нацыянальнай школы, любові да каларыту, фігуратыўнасці, пошуках прыгажосці. Аўтары ўзнімаюць разнастайныя тэмы, імкнуцца паказаць своеасаблівасць беларускай рэчаіснасці, раскрыць сутнасць чалавека, выказаць яго духоўныя і маральныя пошукі. Нацыянальная і гістарычная тэматыка падказвае сюжэты для многіх кампазіцый.
Выстава “Скрозь час”. Да 85-годдзя Беларускага саюза мастакоў” вызначае прастору беларускага мастацтва ХХ-ХХІ стагоддзяў. Галоўны прынцып – не энцыклапедычны агляд усіх існуючых тэндэнцый і напрамкаў, а структурацыя новага культурнага поля, спрыяльнага для самаідэнтыфікацыі беларускага мастацтва.