Майстар-клас па вырабе ёлачных цацак прайшоў выставачнай зале.
У выставачнай зале прайшоў традыцыйны майстар-клас па вырабе ёлачных цацак для нашых асаблівых гасцей, якія пражываюць у Солтанаўскім псіханеўралагічным інтэрнаце. Яго правялі Алена Іванчыкава і Любоў Шаўчук, прадстаўнікі грамадскага аб’яднання магілёўскіх рамеснікаў “Шчырая майстэрня”. Такія творчыя заняткі развіваюць лагічнае мысленне, назіральнасць, цярпенне, дораць жыццёвыя сілы. Цёплая сяброўская атмасфера, сумесная праца, узаемадапамога і навагодняя тэматыка выставы дапамагла ўсім адчуць набліжэнне Калядаў!