На плошчы Адзінства адкрылася галерэя пад адкрытым небам.
Мастацтва пад адкрытым небам – творчасць, якая аб’ядноўвае. У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Дню горада Магілёва і Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь на плошчы Адзінства, адкрылася галерэя пад адкрытым небам.
Выстава складаецца з двух секцый. Адна з іх – “Магілёў вачыма сяброў”, дзе прадстаўлены больш за 40 мастацкіх работ з відамі г. Магілёва юных жыхароў з гарадоў-пабрацімаў і гарадоў-партнёраў г. Магілёва.
Удзельнікамі выставы пад адкрытым небам сталі 13 гарадоў, з якімі ў Магілёва склаліся шматгадовыя сяброўскія адносіны – Бранск, Волагда, Грозны, Звянігарад, Краснаярск, Омск, Тула, Табольск, Самара, Санкт-Пецярбург (Фрунзенскі і Колпiнскi раёны), Смаленск, Хабараўск.
Другая секцыя экспазіцыі – “Магілёў вачыма дзяцей”. Тут прадстаўлены творчыя работы навучэнцаў дзіцячых школ мастацтваў г. Магілёва. Усе работы атрымаліся яркімі і вельмі прыгожымі.
Дата заканчэння работы экспазіцыі не ўстаноўлена. Хочацца, каб як мага больш гараджан і гасцей наведалі нашу галерэю пад адкрытым небам.
Выказваем шчырую падзяку ўсім удзельнікам за тое, што адгукнуліся на запрашэнне і далі выдатныя работы, якія чапаюць душу, захапляюць і выклікаюць захапленне. Жадаем вам новых творчых поспехаў!