# play # Ратуша Навіны

Фотавыстава “Горад і яго наваколлі” фотамастака Арцёма Кокіна.

1 ліпеня 2023 года ў Ратушнай вежы Музея гісторыі Магілёва адкрылася фотавыстава “Горад і яго наваколлі” маладога таленавітага Магілёўскага фотамастака Арцёма Кокіна. Індывідуальнае бачанне архітэктуры і прыродных з’яў, своеасаблівы аўтарскі стыль – усё гэта наведвальнікі змогуць убачыць у працах Арцёма Кокіна, чыё імя, без сумневу, ўстане ў адзін шэраг з самымі вядомымі фотамастакамі.