# play Выставачная зала Выставы Навіны

Арт-праект “Магілёў вачыма гасцей”

З 29 мая па 5 чэрвеня ў выставачнай зале УК “Музей гісторыі Магілёва” будзе праходзіць арт-праект, па выніку якога будзе арганизавана выстава карцін мастакоў пад назвай “Магілёў вачыма гасцей”.

>>>
# play # Ратуша Музейныя таямніцы

Музейныя таямніцы або з гісторыі аднаго прадмета. “Горад якога няма. Гісторыя ў паштоўках. Працяг.”

Добры дзень, дарагія сябры нашага музея! Сённяшняя музейная таямніца з’яўляецца працягам нашай нядаўняй публікацыі. І, як і ў мінулы раз, размова будзе не столькі аб самім прадмеце, колькі пра тое, што на ім намалявана. На адной са старадаўніх паштовак з відамі губернскага Магілёва, а надрукавана яна была ў 1915 годзе ў Маскоўскай друкарні, мы бачым абсалютна вядомы будынак Магілёўскага чыгуначнага вакзала. Вялікая ўдача, што за больш чым стогадовую гісторыю гэта архітэктурнае збудаванне захавалася практычна ў першапачатковым выглядзе. Канец ХІХ стагоддзя ў Расійскай імперыі характарызуецца сапраўдным чыгуначным бумам. Многія найбліжэйшыя да…

>>>
# play # Ратуша Навіны

Ноч музеяў -2022. Фотасправаздача

20 мая ў УК “Музей гісторыі Магілёва” адбылося культурна-забаўляльнае мерапрыемства ў рамках міжнароднай акцыі “Ноч музеяў”. Можна сказаць, што ў 2022 годзе Музей гісторыі Магілёва зрабіў усё магчымае, каб дагадзіць усім сваім наведвальнікам.

>>>
# play # Ратуша Музейныя таямніцы

Музейныя таямніцы або з гісторыі аднаго прадмета. Габелен «Анёл з гербам Магілёва»

Добры дзень, дарагія сябры! У кастрычніку 2013 года ў канферэнц-зале музея гісторыі Магілёва прайшла прэзентацыя габелена «Анёл з гербам Магілёва». Манументальную работу выканала Марына Уладзіміраўна Несцярук, мастак музея, член Беларускага саюза мастакоў, над стварэннем якой яна працавала амаль год. За аснову сюжэту майстар ўзяла малюнак з канформацыённага прывілея на гарадскія вольнасці. Гэты гістарычны дакумент на самакіраванне быў выдадзены Магілёву каралём Рэчы Паспалітай Янам III Сабескім у 1676 годзе. Невядомы мастак дапоўніў прывілей выявай анёла, які трымае ў адной руцэ сэрца Хрыста, а ў другой – герб Магілёва 1661 года. “Сімволіка…

>>>
# play # Ратуша Музейныя таямніцы

Музейныя таямніцы або з гісторыі аднаго прадмета. Амулет XI – XII стст. “Сякерка”

Дарагія сябры, як заўжды па чацвяргах з вамі праект “Музейныя таямніцы …або з гісторыі аднаго прадмета”! Ёсць рэчы, якія сведчаць пра твой сацыяльны статус. Пра статус, які чалавек набывае ў выніку сталення. Менавіта пра такую рэч, пра сякерку амулет XI – XII стст., пойдзе размова зараз. …Хлопчык, сын дружынніка. Яму 14 год. Прыйшоў час, калі можна пачынаць свой шлях воіна – шлях паходаў, шлях бітваў. Шлях малодшага дружынніка – отрака. …Раніца, бацька падразае валасы на галаве сына, робіць уласнымі рукамі першую “дарослую” мужчынскую прычоску. Хлопец садзіцца на каня. Бацька тройчы абводзіць каня вакол самага велічнага і магутнага дуба ў…

>>>
# play # Ратуша Гісторыя Навіны

Прэзентацыя экспазіцыі “Магілёў памятае. Створым сямейны альбом Вялікай Перамогі”

07.05.2022 года ў Музеі гісторыі Магілёва адбылася прэзентацыя экспазіцыі “Магілёў памятае. Створым сямейны альбом Вялікай Перамогі” у імя памяці тых, хто здзейсніў подзвіг у гады Вялікай Айчыннай вайны. Мы з вамі павінны памятаць пра нашых бацькоў, дзядоў і прадзедаў! Тых, хто прайшоў усю вайну і прынёс нам гэтую Перамогу! Менавіта светлая і добрая памяць аб доблесных подзвігах нашых ветэранаў дапамагае нам сустракаць новыя рассветы і радавацца мірнаму небе…

>>>