Category: Навіны
Персанальная выстава
З 17 па 28 лютага 2021 года ў выставачнай зале УК «Музей гісторыі Магілёва» адкрыецца выстава Ігара Бяспалава «Горад сонца», у склад якога ўвойдуць як ужо вядомыя працы аўтара, так і новыя, створаныя на працягу апошніх гадоў. Ігар Бяспалаў – яркі прадстаўнік Віцебскай школы жывапісу, аснову якой заклалі Марк Шагал і Казімір Малевіч, якія адлюстравалі ў сваёй творчасці рэвалюцыйныя перамены ў грамадстве і мастацтве. Мастак працуе сакавітымі і кантраснымі колерамі, што было характэрна майстрам рускага авангарда пачатку XX стагоддзя. У экспазіцыі прадстаўлена каля 60 работ Магілёўскага мастака-авангардыста – графіка…
>>>Увага! З 23.12.2020 г. па 10.01.2021 г. у Выставачнай зале музея будзе працаваць выстава магілёўскіх майстроў “Новогоднее настроение”
>>>Канцэрт Gold String Quartet
Шаноўныя сябры! Канцэрт Gold String Quartet пройдзе 14 лютага, у 15.00 Кошт квітка 7 рублёў
>>>Дабрачынная выстава “Сэрца на далоні”
26 лістапада 2020 г. у 13.00 Выставачнай зале адкрываецца дабрачынная выстава творчасці людзей з абмежаванымі магчымасцямі “Сэрца на далоні”. Удзел у выставе прынялі: Салтанаўскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат, Аддзяленне дзённага знаходжання інвалідаў Ленінскага раёна г. Магілёва, Магілёўская гарадская арганізацыя інвалідаў, фонд “Блакітныя берагі”, Магілёўскі гарадскі цэнтр карэкцыйнага навучання і рэабілітацыі і інш. Выстава будзе праходзіць з 26 лістапада па 20 снежня, і ўваход на яе будзе бясплатным. Усе выстаўленыя творы могуць быць куплены наведвальнікамі, атрыманыя сродкі будуць перададзены самім аўтарам работ.
>>>Collection – Выстава-падарунак калекцыі Мікалая Зайцава
11 лістапада ў 17.00 у Выставачнай зале музея адкрые свае дзверы незвычайны выставачны праект. На працягу дзесяцігоддзяў магілёвец Мікалай Зайцаў збіраў мастацкія творы прафесійных мастакоў, а цяпер значную частку сваёй калекцыі ён перадае ў падарунак Музею гісторыі Магілёва. Асноўную частку работ складаюць творы блізкага сябра Мікалая Зайцава – расійскага мастака Андрэя Апухціна (с. Ільінскае, Маскоўскай вобл.), які часта наведваў Магілёў і воляй лёсу завяршыў тут свой жыццёвы шлях у 2001 г. Акрамя таго, у калекцыі прадстаўлены творы вядомых магілёўскіх аўтараў Б. Первунінскіх, І. Бяспалава, Ф. Кісялёва, В. Юрковай, А. Еўдакіменка,…
>>>Творчасць як лад жыцця
14 кастрычніка 2020 г. у Выставачнай зале УК “Музей гісторыі Магілёва” (вул. Болдзіна, 1) адбудзецца адкрыццё калектыўнай выставы мастакоў мастацкіх майстэрняў ААТ “Магатэкс” “Творчасць як лад жыцця”. Выстава будзе праходзіць з 14.10.2020 г. па 08.11.2020 г.
>>>