V Нацыянальны форум “Музеі Беларусі”
Вось і завяршыўся V Нацыянальны форум “Музеі Беларусі”. Форум даў сваім наведвальнікам унікальную магчымасць завочна пабываць ва ўсіх кутках Беларусі. Супрацоўнікі музеяў пазнаёмілі з напрацоўкамі, звязанымі з захаваннем гістарычнай памяці. Музей гісторыі Магілёва прыняў удзел у 2-ух намінацыях: Лепшая прэзентацыйная праграма, у якой быў прадстаўлены «Арт-праект «Магілёў вачыма гасцей», і «Лепшая Культурна-адукацыйная праграма» з праектам «Было яшчэ далёка да пераможнага салюту…». Дырэктар музея С. І. Бяспанскі прыняў удзел у працы секцыі «Патрыятычнае выхаванне праз музейную дзейнасць», у выніку чаго Музей гісторыі Магілёва узнагароджаны дыпломам 3 ступені ў намінацыі «Лепшая культурна-адукацыйная…
>>>