# play # Ратуша Навіны

Узнагароджанне юных талентаў.

5 студзеня ў выставачнай зале УК “Музей гісторыі Магілёва” адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва “”Каляровая скарбонка – 2023”

>>>
# play # Ратуша Выставачная зала Навіны

Свята “У гасцях у Навагодняй казкі”.

Інклюзіўнае свята “У гасцях у Навагодняй казкі” для дзяцей спецыяльнай школы 1 г.Магілёва дало магчымасць кожнаму праявіць сябе і па-сапраўднаму павесяліцца. Удзельнікі пазнаёміліся з выставай, прынялі ўдзел у інтэрактыўных чытаннях і пасябравалі з самай пазітыўнай камандай “Funnynose” бальнічных клоунаў.

>>>
# play # Ратуша Навіны

Ноч чараўніцтва ў Ратушы.

Аншлаг на квэсты “Ноч чараўніцтва ў Ратушы”. У зімовы перадсвяточны вечар музей ператварыўся ў месца прыгод, цікавых выпрабаванняў і каманднага азарту. У экспазіцыях былі схаваны літары, якія знайсці можна было па музейных прадметах. Тут была магчымасць правесці фотасесію ў асяроддзі касцюміраваных персанажаў і атрымаць асалоду ад музыкі ў выкананні артыстаў Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь Магілёўская гарадская капэла.

>>>
# play Выставачная зала Навіны

Віншаванне з Новым годам у выставачнай зале

Новы год самае любімае і цудоўнае свята з чароўнымі ператварэннямі! І сёння навучэнцаў 2-А і 2-Д СШ №46 у выставачнай зале сустракалі Снежная каралева і Астролаг. Хлопцы паспрабавалі сябе ў творчасці, пагулялі ў інтэлектуальныя гульні, атрымалі невялікія сувеніры. Шчаслівыя ўсмешкі дзяцей сталі галоўным падарункам адыходзячага года!!!

>>>
# play # Ратуша Навіны

Віншаванне Салтанаўскага пансіяната.

Каляды і Новы год – цудоўныя святы, звязаныя з чаканнем выканання ўсіх жаданняў і надзеямі на лепшае ў надыходзячым годзе. Сёння, традыцыйна, мы віншавалі жыхароў Солтанаўскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната. Майстар-клас па вырабе навагодняга ўпрыгожвання праводзілі Любоў Шаўчук і Алёна Іванчыкава. Гэтая сустрэча падарыла ўсім масу станоўчых эмоцый.

>>>
# play # Ратуша Навіны

Навагодні квэст «Ноч чараўніцтва ў Ратушы»

Навагодні квэст “Ноч чараўніцтва ў Ратушы” пройдзе ў Музеі гісторыі Магілёва 29 снежня 2023 года з 21:00 да 23:00. Далёкае мінулае, загадкавыя героі легенд і рэальныя гістарычныя асобы будуць узнікаць на шляхі ўдзельнікаў квэста. Праходзячы лабірынтамі гісторыі, разгадваючы музейныя таямніцы і загадкі, кожны зможа праявіць кемлівасць і знаходлівасць, адчуць камандны дух. Усё таемнае, можа стаць відавочным – у гэтым і ёсць чараўніцтва! Бо за кожным музейным прадметам раскрываецца цэлая эпоха стагоддзяў, стваральнае жыццё гараджан. Чароўныя гукі музыкі ў выкананні Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь Магілёўская гарадская капэла створаць атмасферу свята і…

>>>
# play # Ратуша Выставачная зала Навіны

Падарожжа ў казачную краіну Адлюстраванню.

Падарожжа ў казачную краіну Адлюстраванню адбылося ў выставачнай зале УК “Музей гісторыі Магілёва” для навучэнцаў малодшых класаў ДУА “СШ №46 г. Магілёва”. У рамках мерапрыемства прайшла аўтарская сустрэча з мастаком керамістам Антонам Ціханаўцам. Удзельнікі пазнаёміліся з работамі мастакоў і самі паспрабавалі памаляваць. Чаяванне і новыя знаёмствы пакінулі добрыя ўражанні ад нянудных выходных.

>>>