# play # Ратуша Выставачная зала Навіны

Ноч музеяў 2023 (19 траўня з 18:00 да 23:00)

Ключы прыадчыняюць для наведвальнікаў «Ночы музеяў» заслону часу, расказваюць пра таямніцы мінулага. Ключы рэальныя і сімвалічныя адчыняюць галоўныя дзверы ў будынак Ратушы, патайныя дзверцы, куфры і камоды, дзе захоўваюцца гістарычныя каштоўнасці. Кожнае пражытае намі імгненне – гэта ўжо гісторыя, меркай якога з’яўляюцца незвычайныя гадзіны, яны знаходзяцца ў вежы Ратушы і адмераюць час розных эпох. Захавальнік Часу – Магілёў, зверху аглядае Магілёў і запамінае ўсё, што адбываецца, каб захаваць кожны момант сучаснай гісторыі для будучых пакаленняў. У праграме: Ратуша – тэатральная пастаноўка “Ключы ад мінулага”; – тэматычная пляцоўка “Традыцыйныя віды рамёстваў”;…

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

Адкрылася выстава памяці Валерыя Юркова “Сюіта Падніколля”.

У выставачнай зале Музея гісторыі Магілёва адкрылася выстава памяці члена Беларускага Саюза мастакоў Валерыя Юркова “Сюіта Падніколля”. Валерый Мікалаевіч, будучы студэнтам Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута, у Мінску пазнаёміўся з будучай жонкай, а пасля заканчэння яны па накіраванні прыехалі ў Магілёў. Тут аўтар і пакахаў гэты зялёны куток горада.

>>>
# play Выставачная зала Выставы Навіны

Выстава памяці Валерыя Юркова “Сюіта Падніколля”

📌Дарагія магілёўцы і госці нашага горада!!! Выставачная зала запрашае вас на выставу памяці сябра Беларускага Саюза мастакоў Валерыя Юркова “Сюіта Падніколля”. Валерый Мікалаевіч нарадзіўся ў Валгаградзе, скончыў Пензенскае мастацкае вучылішча ім. К.А.Савіцкага, затым Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Працаваў у станковай графіцы (літаграфія, акварэль) і жывапісе. За гады творчай дзейнасці напісаў мноства твораў, якія можна назваць сюітай у колеры. Усё цудоўнае побач – такім было яго жыццёвае крэда, а адным з любімых мясцін у Магілёве – Падніколле. Менавіта там Валерый Мікалаевіч знайшоў сябе як мастак, таму любімым жанрам быў пейзаж, сюжэты для…

>>>
# play # Ратуша Навіны

Адцыфавана кніга «Хроника белорусского города Могилева А. Трубницкого, М. Трубницкого»

Інфакіёск музея гісторыі Магілёва папоўніўся цікавым рэсурсам. Па просьбам магілёўцаў была адцыфавана кніга «Хроника белорусского города Могилева А. Трубницкого, М. Трубницкого», якую перадаў ў 1994 годзе вядомы магілёўскі пісьменнік і педагог, удзельнік абароны Магілёва 1941 года Міхаіл Іосіфавіч Шульман перад эміграцыяй у ЗША. Гэта першае асобнае і скарочанае выданне гарадской хронікі горада Магілёва, якая стваралася на працягу XVII – XIX стагоддзяў і якая ахоплівае перыяд з 1526 па 1856 год. Яна з’яўляецца важнай крыніцай па гісторыі сацыяльна-палітычнай, эканамічнай і культурнага жыцця Магілёва на працягу некалькіх стагоддзяў, змяшчае шмат унікальных звестак.…

>>>
# play # Ратуша Навіны

Адкрыты доступ наведвальнікам да назіральнай пляцоўцы гарадской Ратушы.

😍З надыходам цёплых дзён Музей гісторыі Магілёва адкрыў доступ наведвальнікам да назіральнай пляцоўкі гарадской Ратушы. 👆 Менавіта тут, з вышыні птушынага палёту, можна атрымаць асалоду ад жывапісных відаў горада і яго наваколля, ды яшчэ і выкарыстоўваючы панарамны бінокль японскай вытворчасці FUJINON 25×150 з 25-кратным набліжэннем, які дазваляе атрымаць якасны відарыс выдаленых аб’ектаў з вялікай вышыні агляду. Калі мяняеш кут агляду, нават роднае і звыклае выклікае новыя ўражанні. Хто з нас адмовіцца зірнуць на родны горад пад іншым ракурсам. Перад вачыма адкрываюцца фантастычныя панарамныя віды на Задняпроўе і жывапісную лукавіну галоўнай…

>>>
# play # Ратуша Навіны

17 красавіка творчая cустрэча з народнай артысткай Беларусі, Нінай Шарубінай.

Дарагія сябры!!! 17 красавіка ў гарадской Ратушы адбудзецца творчая сустрэча з народнай артысткай Беларусі, лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, салісткай Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Нінай Шарубінай. Ніна Шарубіна дэбютавала на сцэне Вялікага тэатра Беларусі ў 1998 годзе. Салісткай гэтага тэатра спявачка стала ў 2002-м. Яе ўнікальнаму голасу (лірыка-драматычнае сапрана) падуладныя самыя складаныя партыі сусветнага рэпертуару, а кожная роля на сцэне-шэдэўр. Яна спявала ў Аўстрыі, Германіі, Іспаніі, Нідэрландах, Францыі, Швейцарыі і інш. На сустрэчы з нашай зямлячкай, у гледачоў будзе магчымасць атрымаць асалоду ад не толькі цудоўнага выканання,…

>>>
# play # Ратуша Выставачная зала Навіны

Нясумныя выходныя ў Музеі… Экскурсіі па экспазіцыі «Партрэт часу»

📌Нясумныя выходныя ў Музеі… У рамках праекту «Музейныя заняткі па выходных» адбыліся экскурсіі па экспазіцыі «Партрэт часу». 📌Дзе ж пазнаёміцца з творчасцю выдатных мастакоў – ураджэнцаў Беларусі??? Толькі ў НАС!!! Запрашаем і вас наведаць наш цудоўны музей!

>>>