# Ратуша Выставы Гісторыя Навіны

Фотавыстава «Ратушны ракурс. ХХ стагоддзе»

У музеі гісторыі Магілёва адкрылася фотавыстава «Ратушны ракурс. ХХ стагоддзе». Вежы горада… Яны стваралі непаўторны ciлуэт i воблік, paбілі кожны горад асаблівым i пазнавальным. Ля ix падножжа міналi падзеі i лёсы, крывавыя войны i святы. Людзi руйнавалі свае вежы i наноў адбудоўвалі. Шмат зведала i ратушная вежа, самая высокая i прыгожая. Візітоўкa Магілёва i яго гонар. Як птушка-фенікс яна адрадзілася пасля знішчэння i гадоў забыцця. Зараз пад гукi роўнага ходу гадзінніка прапануем уявіць, як жа выглядала сама ратуша i наваколлі дзесяцігоддзі таму, як змяняўся пейзаж і людзі. І вышыні вежы,…

>>>
# play # Ратуша Гісторыя Навіны

12 лістапада ў Музеі гісторыі Магілёва адбылася ўрачыстая перадача баявой узнагароды-ордэна Славы III ступені, якая была знойдзена выпадкова ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці Таццянай Віктараўнай Афаневіч, якая далей будзе перададзеная сваякам яе ўладальніка. Імя героя Любушак Уладзімір Васільевіч, 1925 гр., Беларуская ССР, Магілёўская вобл., Бялыніцкі р-н, в. Забавы, у 1944 годзе ва ўзросце 19 гадоў быў прызваны на службу Бялыніцкім РВК, прайшоў вайну і цудам застаўся жывы. Кулямётчык, узнагароду атрымаў у 1945 годзе за падаўленне 2-х агнявых кропак, забіў пры гэтым 12 нямецкіх салдат. Удзельнічаў ва ўзяцці Кёнігсберга. Быў паранены,…

>>>
# play # Ратуша Гісторыя Навіны

Збор сродкаў на куплю рарытэту

УК “Музей гісторыі Магілёва” пачаў мэтавы збор добраахвотных дабрачынных ахвяраванняў на куплю яшчэ аднаго рарытэту. Гэта 2 невялікіх трохграневых срэбных злітка, якія ў пісьмовых крыніцах называюцца паловаю (фотаздымак ўзят з інтэрнэту і носіць азнаямленчы характар). Яны з’яўляліся аплатнымі сродкамі на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага і суседніх славянскіх зямель. Датуюцца другой паловай XIV-канцом XV стагоддзяў. Сродкі можна перавесці на дабрачынны рахунак установы або пакласці ў грашовую скрыню для ахвяраванняў, якая знаходзіцца на 2-ым паверсе музея. Рэквізіты рахунку для пералічэння дабрачынных узносаў на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы УК “Музей гісторыі Магілёва” і развіццё…

>>>
# play # Ратуша Выставы Гісторыя Навіны

Відэа экскурсія па ратушы горада Магілёва для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту. Экскурсію вядзе навуковы супрацоўнік установы культуры “Музей гісторыі Магілёва” Ірына Трафімава.

>>>
# play Гісторыя Навіны

ВЕСЦІ З ВАХТЫ ПАМЯЦІ. СМАЛЕНСКАЯ ВОБЛАСЦЬ. РАСІЯ 10 верасня 2021 года ў Смаленскай вобласці Глінкаўскі раён в.Клемятiна праходзілі палявыя пошукавыя работы, у якіх удзельнічалі байцы 33 атрадаў (229 чалавек) са Смаленскай, Ніжагародскай, Уладзімірскай, Бранскай абласцей, г. Масквы і асобныя прадстаўнікі г. Самары і Прыморскага краю. У выніку пошукавых работ былі падняты астанкі 33 байцоў, знойдзены 5 медальёнаў, 1 падпісная рэч. Імя аднаго загінулага ўстаноўлена – гэта КРОЛЬ ДАВIД ЛЕЙЗЯРОВІЧ г. Магілёў БССР, 1912 года нараджэння. Пражываў: вуліца Вялікая Грамадзянская 44. Прапрацоўваецца пытанне аб пошуку сваякоў для абвесткі.

>>>
# play # Ратуша Гісторыя Навіны

Урачыстая цырымонія ўручэння медалёў

У Музеі гісторыі Магілёва прайшла ўрачыстая цырымонія ўручэння медалёў Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі “За заслугі ва ўшанаванні памяці загінуўшых абаронцаў Айчыны” і знакаў адзнакі «За адзнакі ў пошукавым руху» III ступені. Такімі высокімі ведамаснымі ўзнагародамі адзначана сем пошукавікаў Магілёўскага абласнога гісторыка-патрыятычнага клуба «Віккру».

>>>
# play Гісторыя Навіны

Дакументальны фільм: “Дняпроўскі рубеж”

Карэспандэнты Тульскага тэлебачання знялі фільм “Дняпроўскі рубеж”. Ён прысвечаны абароне і вызваленню горада Магілёва ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1998 годзе Магілёў і Тула сталі пабрацімамі. Беларусаў і расіян аб’ядноўвае гістарычная памяць: сфарміраваная ў Туле стралковая дывізія ўдзельнічала ў абароне Магілёва летам 1941-га, спыніўшы прасоўванне фашысцкіх войскаў на Маскву. Паглядзець і спампаваць фільм Вы можаце па спасылцы: Дакументальны фільм: “Дняпроўскі рубеж”

>>>
# play Гісторыя Навіны Навука

Зборнiк навуковых артыкулаў удзельнiкаў ХІІ Мiжнароднай навуковай канферэнцыi

25-26 чэрвеня 2021 года ў Музеі гісторыі Магілёва адбылася XII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Гісторыя Магілёва: гісторыя і сучаснасць”, прысвечаная 80-годдзю гераічнай абароны Магілёва ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Зборнiк навуковых артыкулаў удзельнiкаў ХІІ Мiжнароднай навуковай канферэнцыi можна спампаваць тут: https://museumhm.by/wp-content/uploads/2021/07/70-2021-pl-tjekst-hii-kanferjencyja-2021.pdf

>>>
# play # Ратуша Гісторыя Навіны Навука

ХІІ Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць”

Паважаныя калегі! Запрашаем Вас прыняць удзел у працы ХІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць”, прысвечанай 80-годдзю гераічнай абароны Магілёва падчас Вялікай Айчыннай вайны, якая запланавана да правядзення 25 – 26 чэрвеня 2021 года ў г. Магілёве. Падрабязнасці ў файле: Info_Conf_2021

>>>