# play Выставачная зала Выставы Навіны

Адкрыццё творчага праекта» Магілёўскія Эцюды ” Генадзя Карчэўскага адбудзецца 9 красавіка ў 17:00

У экспазіцыі работы аўтара розных гадоў, фатаграфіі
чорна-белыя, што з’яўляецца класікай. Галоўная тэма-гэта сам горад Магілёў і
яго жыхары, жанравыя фатаграфіі, чалавек у гарадскім асяроддзі, падчас
правядзення святаў Дзень горада, Ноч музеяў, штогадовага міжнароднага
фестывалю “Сакавік-кантакт”. Цікавым жанрам з’яўляецца партрэт. Ў
экспазіцыі прадстаўлены партрэты як пастановачныя, так і рэпартажныя.
Выстава будзе дзейнічаць да 27 красавіка.