Магілёў вачыма гасцей 2017-2024.
З 31 ліпеня па 18 жніўня будзе дзейнічаць рэтраспектыўная выстава “Магілёў вачыма гасцей 2017-2024”. У экспазіцыі больш за 50 твораў, напісаных у розных стылях і жанрах, якія адлюстроўваюць жыццё нашага горада праз свабоднае абстрактна-рэалістычнае бачанне аўтараў. Выставачны праект аб’яднаў мастакоў з многіх краін свету: Расіі, Турцыі, Арменіі, Македоніі, Украіны, Індыі, Іарданіі, Узбекістана, Літвы, Латвіі, Азербайджана, Кітая. 2 жніўня ў 17:00 у выставачнай зале (г. Магілёў, вул. Болдзіна,1) адбудзецца прэзентацыя выстаўкі з удзелам старшыні ГА «Беларускі Саюз мастакоў» Глеба Отчыка, мастакоў арт-пленэра «Магілёў вачыма гасцей» 2024 года, прадстаўнікоў Магілёўскай арганізацыі Беларускага саюза мастакоў.