Урачыстае ўручэнне пашпартоў у рамках усебеларускай акцыі “Мы – грамадзяне Беларусі!”.
Урачыстае ўручэнне пашпартоў прайшло ў Дзень Канстытуцыі 15 сакавіка ў гарадской Ратушы ў рамках усебеларускай акцыі “Мы – грамадзяне Беларусі!”.
Важны ў жыцці кожнага беларуса дакумент юныя магілёўцы – выдатнікі вучобы, пераможцы алімпіяд, конкурсаў і спаборніцтваў – атрымалі з рук старшыні Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта Аляксандра Студнева і старшыні гарадскога Савета дэпутатаў Максіма Гурына.
Для ўдзельнікаў мерапрыемства была праведзена экскурсія па экспазіцыі музея. Асаблівая ўвага была ўдзелена аднаму з галоўных экспанатаў “Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г.”, які з’яўляецца папярэднікам многіх еўрапейскіх Канстытуцый.