# play # Ратуша Навіны

17 красавіка творчая cустрэча з народнай артысткай Беларусі, Нінай Шарубінай.

Дарагія сябры!!!
17 красавіка ў гарадской Ратушы адбудзецца творчая сустрэча з народнай артысткай Беларусі, лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, салісткай Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Нінай Шарубінай.
Ніна Шарубіна дэбютавала на сцэне Вялікага тэатра Беларусі ў 1998 годзе. Салісткай гэтага тэатра спявачка стала ў 2002-м. Яе ўнікальнаму голасу (лірыка-драматычнае сапрана) падуладныя самыя складаныя партыі сусветнага рэпертуару, а кожная роля на сцэне-шэдэўр.
Яна спявала ў Аўстрыі, Германіі, Іспаніі, Нідэрландах, Францыі, Швейцарыі і інш.
На сустрэчы з нашай зямлячкай, у гледачоў будзе магчымасць атрымаць асалоду ад не толькі цудоўнага выканання, але і задаць пытанні аб творчасці, перспектывах, паразважаць аб актуальных культурных праблемах.
Мерапрыемства пройдзе ў гарадской Ратушы па адрасе: вул.Ленінская, 1А.
Пачатак канцэрта ў 18.00
Кошт білета 12 рублёў
Даведкі па тэл. 72 66 34, А1 29 632 73 83, МТС 33 387 86 90