# play # Ратуша Выставы Навіны

Выстава «Лёсы, складзеныя ў трохкутнік».

У дні святкавання 755-годдзя горада Магілёва Беларускае тэлеграфнае агенцтва прэзентавала удзельнікам святочных мерапрыемстваў выставу «Лёсы, складзеныя ў трохкутнік».
Гэта сумесны з Беларускім дзяржаўным музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны праект, асновай якога сталі асабістыя лісты ўдзельнікаў ВАВ. Экспазіцыя ўяўляе сабой 18 стэндаў з дзясяткамі адсканаваных лістоў франтавікоў. Праект распавядае пра лёсы загінуўшых і тых, хто прайшоў усю вайну, праслаўленых і самых звычайных — праз сапраўдныя асабістыя лісты перыяду Вялікай Айчыннай вайны, паштовыя карткі, паштоўкі, адпраўленыя з агнявых рубяжоў родным, архіўныя фотаздымкі. Лісты і фотаздымкі-сведчанні падзей, якія закранулі лёс кожнай беларускай сям’і. Прадстаўленыя на выставе матэрыялы даюць нам, сучаснікам, магчымасць адчуць той трагічны час, стаць датычнымі лёсам людзей, якім кожны дзень даводзілася адстойваць права на жыццё.
Многімі дзесяцігоддзямі збіраліся Ваенныя лісты ў адну вялікую калекцыю, часам разгортваючы свае пажоўклыя старонкі, каб радкі з іх з’явіліся ў кнігах або газетных артыкулах, каб быць прачытанымі на радыё або тэлебачанні. Сёння, дзякуючы новым магчымасцям электронных камунікатыўных зносін, гэтыя пасланні з мінулага могуць быць адчуты мільёнамі сучаснікаў.